Міндоўг
першы вялікалітоўскі князь / From Wikipedia, the free encyclopedia
Міндо́ўг, Міндаў[3] (1195 або каля 1200[4] — 1263 ці 1264) — заснавальнік[5] і першы гаспадар Вялікага Княства Літоўскага (1248[6]—1253), першы і апошні кароль Літвы (1253—1260). Імаверна, сын Рынгольда (сучасная навука лічыць яго мітычнай асобай[7]). Іншыя гіпотэзы высоўваюць мажлівасьць таго, што Міндоўг быў сынам Даўгерда з княскага роду летапіснае Літвы[8].
Хуткія факты 1-ы вялікі князь літоўскі, Каранацыя ...
Міндоўг лац. Mindoŭh | |
Міндоўг (уяўны партрэт) | |
1-ы вялікі князь літоўскі | |
1248 — 1263 | |
Каранацыя | 6 ліпеня 1253 |
Наступнік | Транята |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 18 ліпеня 1195[1], |
Памёр | 12 верасьня 1263 |
Нашчадкі | Войшалк, Рукель (Рукля), Рэпек |
Сужэнец |
Закрыць
Узначаліў абарону жыцьцёвай прасторы балта-славянскага сымбіёзу (палітычнага хаўрусу) на Панямоньні[9], утварэньне якога выклікала ваенная пагроза звонку[10]. Заснаваў новую цэнтралізаваную дзяржаву, якая хутка аб’яднала ўсе этнічна беларускія землі, у тым ліку Полацкае княства — першую вядомую дзяржаву на тэрыторыі сучаснай Беларусі.