Гальшанская мікрамова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гальша́нская мова (эльшанская мова, гальшанская мікрамова; саманазва: halšanski jazyk, elšanski jazyk, часам kul'n’adzka gavenda) — праект літаратурнае мовы на ґрунце беларускіх гаворак Летувы, які ўзьнік у канцы 1980-х — пачатку 1990-х рокаў[1]. Створаная ґрупаю энтузіястаў, якія аб’ядналіся ў «Таварыстве славянамоўных летувісаў», што прапаґандавала таксама віцкую і дзукійскую мовы на базе мясцовых польскіх ды летувіскіх гаворак[2]. Функцыянаваньне гальшанскае мовы абмежавалася выданьнем некалькіх публіцыстычных артыкулаў. У 1992 годзе яе ўжываньне спынілася. У ґрунце пісьменнасьці ляжала лацінская ґрафіка славацкага тыпу[3].
Гальшанская мова | |
halšanski jazyk | |
Ужываецца ў | Летува |
---|---|
Рэгіён | Паўднёва-ўсходняя Летува |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская |
Афіцыйны статус | |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2(Б) | — |
ISO 639-2(Т) | — |
Паводле тэрміналёґіі А. Дулічэнкі, гальшанская ё так званаю славянскаю мікрамоваю, або малою славянскаю літаратурнаю мовай[1].