Віцкая мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Віцкая мова (таксама віцкая мікрамова; саманазва: vičski janzyk, часам vičska gavenda) — праект літаратурнае мовы на ґрунце польскіх гаворак Летувы, які ўзьнік у канцы 1980-х — пачатку 1990-х рокаў[1]. Назва мовы зьвязаная з польскімі прозьвішчамі, што сканчаюцца на суфікс -vič (-wicz). У стварэньні моўнае нормы прынялі ўдзел актывісты «Таварыства славянамоўных летувісаў» на чале з Э. Б. Саткявічусам, іншым праектам гэтае арґанізацыі была так званая гальшанская мікрамова, створаная на ґрунце мясцовых беларускіх гаворак[2]. За ґрунт пісьменнасьці была ўзятая лацінская ґрафіка славацкага тыпу. Шырокага распаўсюджваньня віцкая мова не атрымала, да 1992 року яна практычна ўжо не ўжывалася[3].
Віцкая мова | |
vičski janzyk | |
Ужываецца ў | Летува |
---|---|
Рэгіён | Паўднёва-ўсходняя Летува |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская
|
Афіцыйны статус | |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2(Б) | — |
ISO 639-2(Т) | — |
Паводле тэрміналёґіі А. Дулічэнкі, віцкая ё так званаю славянскаю мікрамоваю, або малою славянскаю літаратурнаю мовай. Іншыя заходнеславянскія мовы — усходнеславацкая й ляская[1].