Герб Беларускай ССР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Белару́скай ССР — рэспубліканскі сымбаль Беларускай ССР, прыняты 30 сакавіка 1927 і істотна перапрацаваны за часамі Вялікага тэрору ў 1938 годзе. Грунтаваўся на гербе Савецкага Саюзу. Праіснаваў да выхаду Беларусі з складу СССР.
З 1995 году рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае мадыфікацыю гербу БССР — каляніяльны[1] афіцыйны герб Беларусі (рас. герб Белоруссии), de facto усталяваны ў якасьці дзяржаўнага гербу Беларусі ўказам Лукашэнкі ад 12 чэрвеня 1995 году на падставе афіцыйна абвешчаных вынікаў рэфэрэндуму 14 траўня 1995 году, які адзначаўся неадпаведнасьцю Канстытуцыі і заканадаўству краіны, парушэньнем законаў і фальсыфікацыяй вынікаў галасаваньня[2].