Савецкія рэпрэсіі ў Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Саве́цкія рэпрэ́сіі ў Белару́сі — неабгрунтаванае прыцягненьне да крымінальнай адказнасьці за злачынствы супраць савецкіх уладаў (г. зв. «контррэвалюцыйныя», «дзяржаўныя злачынствы»), а таксама высылка — накіраваньне на спэцыяльныя пасяленьні за межы Беларускай ССР судовымі або пазасудовымі органамі паводле палітычных, сацыяльных, нацыянальных, рэлігійных і іншых матываў; адзін з захадаў палітыкі русіфікацыі Беларусі. Пачаліся ў 1917 годзе, сыстэматычны характар набылі ў 1930 годзе, найбольшы размах мелі ў 1937—1938 гадох, у асноўным спыніліся разам зь сьмерцю Сталіна ў 1953 годзе.
Вынікам савецкіх рэпрэсіяў, якія жорстка перапынілі Беларускае нацыянальнае адраджэньне, стала практычна поўнае вынішчэньне беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі (навукоўцаў, дзеячоў культуры і мастацтва[1]), беларускіх дзяржаўных і гаспадарчых кіраўнічых кадраў[2]. Дакладную колькасьць рэпрэсаваных, як і падрабязныя сьведчаньні савецкіх злачынстваў, высьветліць немагчыма з тае прычыны, што рэжым Лукашэнкі і ўлады Расеі закрылі доступ дасьледнікам у архівы КГБ[3]. Паводле прыкладнай ацэнкі, дадзенай у 1990-я гады, колькасьць ахвяраў забітымі дасягае 600 тысячаў чалавек[Крыніца?].