Герб Мазыру
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Мазыру́ — геральдычны сымбаль Мазыру, нададзены месту разам з Магдэбурскім правам вялікім князем літоўскім Стэфанам Баторыем 28 студзеня 1577: «у блакітным полі чорны аднагаловы арол з срэбным шыльдам на грудзях; на шыльдзе — чырвоная літара S»[1] (манаграма Стэфана Баторыя[2]).
Quick Facts Апісаньне, Зацьверджаны ...
Герб Мазыру лац. Hierb Mazyru | |
Апісаньне | |
---|---|
Зацьверджаны | 28 студзеня 1577 году |
Ранейшы выгляд | (афіцыйны герб места) |
Close
Вытрымка з адпаведнага вялікакняскага прывілею:
Надаем тому месту нашему печать мескую, то есть Орел з Сэм в нем вырисованым... которую урад меский на судах и иншых справах и потребах меских печатовать и того гербу ужывать мают вечные часы | ||
10 верасьня 1609 срэбны шыльд зь літарай зямянілі на празны чырвоны[1]. У XVII ст. пэўны час на шыльдзе быў герб «Трубы» Радзівілаў[2].