Радзівілы
магнацкі род Вялікага Княства Літоўскага / From Wikipedia, the free encyclopedia
Радзіві́лы[lower-alpha 1] — магнацкі род гербу «Трубы», найбуйнейшы ў Вялікім Княстве Літоўскім. Прадстаўнікі роду займалі найвышэйшыя дзяржаўныя адміністрацыйныя і вайсковыя пасады. Па падзелах Рэчы Паспалітай увайшлі ў шэрагі арыстакратыі Расейскай імпэрыі, Прусіі, Аўстра-Вугоршчыны[1].
Радзівілы лац. Radziviły | |
Радавы герб Радзівілаў «Трубы» | |
Дэвіз: «Бог нам радзіць!» | |
Краіна паходжаньня: | Вялікае Княства Літоўскае |
Тытул: | князі |
Прызнаныя ў: | Сьвятая Рымская імпэрыя |
Род Радзівілаў быў у сваяцтве з арыстакратычнымі радзінамі Эўропы, кіроўнымі дамамі Прусіі, Ангальта, Нойнбургу, Курляндыі, Малдовы. У наш час прадстаўнікі роду жывуць у Польшчы, Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе і іншых краінах[2]. Большасьць Радзівілаў па Рэфармацыі засталася каталікамі[3]
У час перапісу 1917 году некалькі прадстаўнікоў роду Радзівілаў, што валодалі маёнткамі на Случчыне, назвалі сябе беларусамі паводле нацыянальнасьці[4]. Па стварэньні ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі ўладальнік Нясьвіжу Альбрэхт Радзівіл згадзіўся прадстаўляць яго ў розных эўрапейскіх краінах[4]. Яшчэ раней у 1912 годзе Марыя Магдалена з Завішаў, жонка Вацлава Мікалая Радзівіла, публічна абвясьціла на старонках прэсы: «Лічу сябе беларускай, паходжаньня літоўскага. Як і муж мой, за польку сябе не лічу[5]».