Голас Амэрыкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Голас Амэрыкі (анг. Voice of America (VOA)) — дзяржаўная радыёстанцыя ЗША, заснаваная ў лютым 1942 году для замежнага вяшчаньня. На 2014 г. вяшчала на больш як 40 мовах і мела звыш 164 млн штотыднёвых слухачоў за мяжой. Фундуецца Кангрэсам ЗША праз урадавы орган — «Рада кіраўнікоў вяшчаньнем» (анг. Broadcasting Board of Governors). Упершыню выйшла ў этэр 24 лютага 1942 году са словамі: «Мы будзем гаварыць аб Амэрыцы і вайне, навіны могуць быць добрымі або дрэннымі — мы будзем паведамляць вам праўду». Стваралася ў процівагу гебэльсаўскай прапагандысцкай машыне.
Quick Facts Горад, Краіна ...
Голас Амэрыкі | |
Лёга | |
Горад | Вашынгтон |
---|---|
Краіна | ЗША |
Фармат | Навіновы |
Частасьць | 6080 кілягэрц |
Час вяшчаньня | 12 гадзінаў (UTC 3:00-7:00, 14:00-22:00) |
Зона вяшчаньня | Афрыка |
Пачатак працы | 24 лютага 1942 (82 гады таму) |
Заснавальнік | Урад ЗША |
Уласьнік | Урад ЗША |
Кіраўнікі | Дэйвід Энсор(en) |
Сайт | www.voanews.com |
VOA_News | |
voiceofamerica | |
YouTube | VOAvideo |
Он-лайн-трансьляцыя | akamaistream.net |
Close