YouTube
From Wikipedia, the free encyclopedia
YouTube (бел. Ютуб; анг. you + tube — вы + жарг. тэлевізар) — відэахостынг, які надае карыстачам паслугі захоўваньня, дастаўкі й паказу відэа. Карыстачы могуць дадаваць, праглядаць і камэнтаваць тыя або іншыя відэазапісы. Дзякуючы прастаце і выгодзе выкарыстаньня YouTube стаў адным з самых папулярных месцаў для разьмяшчэньня відэафайлаў. На сайце прадстаўленыя як прафэсійна зьнятыя фільмы і кліпы, так і аматарскія відэазапісы, уключаючы відэаблогі.
Хуткія факты Слоган, Тып ...
YouTube | |
Слоган | Broadcast Yourself |
---|---|
Тып | Відэахостынг |
Даступныя мовы | Беларуская і 71 іншая (2017 г.) |
Уладальнік | Google (ЗША) |
Аўтар | Стыў Чэн, Чэд Хёрлі, Джэўэд Карым |
Пачатак працы | 15 лютага 2005 (19 гадоў таму) |
Камэрцыйны? | так |
Рэгістрацыя | апцыянальна |
Актуальны стан | актыўны |
Рэйтынг Alexa | 2 (2017 г.) |
Мова праграмаваньня | Python[d] і Go[d] |
Ліцэнзія | карыстальніцкае пагадненьне[d][1][2] |
youtube.com |
Закрыць