Жаан Міро
From Wikipedia, the free encyclopedia
Жаа́н Міро́ і Фара́ (па-каталянску: Joan Miró i Ferrà, 20 красавіка 1893, Барсэлёна — 25 сьнежня 1983, Пальма, Гішпанія) — каталёнскі і гішпанскі мастак, скульптар, графік і керамік. Блізкі да абстрактнага мастацтва. Працы мастака падобныя на няскладныя дзіцячыя малюнкі й утрымоўваюць фігуры, аддалена падобныя на рэальныя прадметы, шмат увагі надаецца падсьвядомасьці. На пачатку творчасьці бачны моцны ўплыў фавізму, кубізму, абстракцыянізму, наіўнага мастацтва. Пасьля парыскага пэрыяду жывапіс становіцца больш блізкім да сюррэалізму.
Жаан Міро | |
Жаан Міро. 1935. Фотхдымак Карла ван Вэхтэн | |
Імя пры нараджэньні | Жаан Міро і Фара |
---|---|
Дата нараджэньня | 20 красавіка 1893 |
Месца нараджэньня | Барсэлёна, Гішпанія |
Дата сьмерці | 25 сьнежня 1983 (90 гадоў) |
Месца сьмерці | Пальма, Гішпанія |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр, літограф, кераміст, скульптар, дызайнэр паштовых марак, мастак па габэленах, дызайнэр, сцэнограф, графік, мастак па тэкстылі, плястычны артыст |
Навуковая сфэра | малярства і скульптура |
Псэўданімы | Miro, Joan, la ferra |
Жанры | кераміка, графіка[d], абстракцыянізм[2][3], малярства і скульптура |
Плынь | абстракцыянізм |
Пад уплывам | Мадэст Урхель[d] і Геранімус Босх[4] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Жаан Міро зьяўляецца адным з найважнейшых прадстаўнікоў абстрактнага й сюррэалістычнага напрамкаў мастацтва ў XX стагодзьдзі. Ён натхніў значную колькасьць мастакоў, у тым ліку стваральнікаў коміксаў і мультфільмаў. Супрацоўнічаючы з узьнікненьнем і разьвіцьцём важных мастацкіх плыняў, якія ўзьніклі ў Гішпаніі, Японіі, Францыі й ЗША. «Духоўны бацька» сучаснага авангарду.
Адзін з самых важных яго праектаў — стварэньне Фундацыі Жаана Міро ў 1975 годзе ў Барсэлёне — культурнага цэнтру для распаўсюду новых тэндэнцыяў сучаснага мастацтва, у калекцыі каторага шмат працаў, падараных аўтарам. Таксама працы Ж. Міро знаходзяцца ў калекцыях Фундацыі Піляр і Жаана Міро ў Пальма-дэ-Мальёрка, Музэю Каралевы Сафіі ў Мадрыдзе, Цэнтру Пампіду ў Парыжы, МОМА ў Нью-Ёрку.