Жні́веньскі путч — спроба адхіленьня Міхаіла Гарбачова ад пасады прэзыдэнта СССР і зьмены курсу на дэмакратызацыю і перамены. Спроба перавароту была зробленая Дзяржаўным камітэтам па надзвычайным становішчы (ДКНС) — групай кансэрватыўна настроеных дзеячаў з кіраўніцтва ЦК КПСС, ураду СССР, арміі і КДБ — 19 жніўня 1991 году. Гэта прывяло да радыкальных зьменаў палітычнай сытуацыі ў краіне: канчатковай страце Камуністычнай партыяй Савецкага Саюзу сваёй улады, адноснага ўзмацненьня ўлады рэгіянальных лідэраў па параўнаньні з цэнтральнымі ўладнымі структурамі СССР і незваротнага паскарэньня распаду СССР, якое завяршылася яго ліквідацыяй у сьнежні 1991 году.
Хуткія факты Дата, Месца ...
Жнівеньскі путч |
Частка Восені народаў, Халоднае вайны ды распаду СССР |
Зьверху зьлева па гадзіннай стрэлцы
- Мейсца дзе тры супернікі ДКНС загінулі падчас путчу
- Расейскі прэзыдэнт Барыс Ельцын махае новым прынятым нацыянальным сьцягам
- Барыкада на вуліцы Смаленскай, надпіс кажа «КПСС забараніць, распусьціць, судзіць!»
- Барыкады праельцынскіх сілаў ля Белага Дому
- Танкі ДКНС на Вялікім Маскварэцкім масьце ля Чырвонае плошчы
|
Дата | 19—22 жніўня 1991 (3 дні)
|
---|
Месца | Масква, РСФСР, СССР
|
---|
Прычыны | * Узбольшваньне незалежнасьці нацыянальных рэспубліканскіх элітаў ад савецкага ўраду
|
---|
Мэты | * Адстаўка Гарбачова
- Скасаваньне прапановы новае зьвязнае дамовы
- Спыненьне палітычных рэформаў
|
---|
Вынік |
|
---|
Удзельнікі канфлікту |
---|
|
Ключавыя асобы |
---|
|
Страты |
---|
Міністэрстар унутраных справаў Барыс Пуга зьдзейсьніў самабойства Вайсковы радца Гарбачова Сяргей Ахрамееў зьдзейсьніў самабойства Кіраўнік справамі ЦК КПСС Мікалай Кручына зьдзейсьніў самабойства [6][7] |
тры чалавекі загінулі |
|
^a Зьмешчаны пад хатні арышт у Фаросе, Крыме. |
Закрыць
Дзейнасьць ДКНС суправаджалася абвяшчэньнем надзвычайнага становічша на 6 месяцаў, уводам войска ў Маскву, перапарадкаваньнем мясцовай улады прызначаным ДКНС вайсковым камэндантам, увядзеньнем жорсткай цэнзуры ў СМІ і забароне шэрагу зь іх, адмены некаторых канстытуцыйных правоў і свабодаў грамадзянаў[8].