Беларускі Народны Фронт Адраджэньне
нацыянальны рух у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларускі народны фронт «Адраджэньне» (БНФ) — грамадзкае аб’яднаньне Беларусі, заснаванае на ўстаноўчым зьезьдзе 24—25 чэрвеня 1989 г. у Вільні (Летувіская ССР, СССР). Стаўся першай альтэрнатывай камуністычнай партыі ў БССР і ўзьнік на хвалі выкліканага Перабудовай нацыянальнага ўздыму.
БНФ «Адраджэньне» | |
па-беларуску: Беларускі народны фронт «Адраджэнне» | |
Лідэр арганізацыі | Зянон Пазьняк |
---|---|
Заснавальнік | «Мартыралёг Беларусі» |
Дата заснаваньня | 24 чэрвеня 1989 (34 гады таму) |
Штаб-кватэра | Менск, вул. Чарнышэўскага, д. 3, пам. 48а |
Саюзьнікі і блёкі | Дэмакратычны клюб |
Ідэалёгія | Дэмакратыя |
Моладзевая арганізацыя | Малады фронт |
Колькасьць | 40 тыс. (2012)[1] |
Колькасьць дэпутатаў | |
· Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь |
37 / 345 |
Орган партыйнага друку | Навіны БНФ «Адраджэньне» |
Гімн | «Магутны Божа» |
Дэвіз | Жыве Беларусь! |
Грамадзка-палітычная дзейнасьць БНФ, актыўнасьць фракцыі БНФ у Вярхоўным Савеце БССР 12 скліканьня адыгралі важную ролю ў працэсе набыцьця Беларусьсю незалежнасьці ў 1990—1991 гг. БНФ ачольваў масавыя дэманстрацыі ў падтрымку дэмакратычных рэформаў, ініцыяваў прыняцьце шэрагу ключавых заканадаўчых актаў на раньнім этапе існаваньня Беларусі ў якасьці сувэрэннай дзяржавы, у тым ліку аб вяртаньні дзяржаўнай сымболікі часоў Беларускай народнай рэспублікі, наданьні беларускай мове статуса адзінай дзяржаўнай.
30 траўня 1993 г. БНФ утварыў для ажыцьцяўленьня сваёй праграмы шляхам удзелу ва ўтварэньні ўстановаў дзяржаўнай улады Беларусі парлямэнцкую Партыю БНФ, якая на 4-м зьезьдзе 26 верасьня 1999 г. зьмяніла назоў на Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ[2]. У выніку расколу партыі, што адбыўся на тым зьезьдзе, частка сябраў стварыла асобную партыю пад старым назовам.