Залатая Горка
гістарычная мясцовасьць Менску / From Wikipedia, the free encyclopedia
Залатая Горка ці Залатагорскае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў заходняй частцы места, на ўсход ад Мескага саду і Захараўскага моста, вакол Залатагорскіх каталіцкіх могілак. Архітэктурнай дамінантай мясцовасьці быў касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, які захаваўся да нашага часу.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Залатая Горка (неадназначнасьць).
На захад ад Залатой Горкі пачынаецца цэнтральнае Новае Места, на паўночны захад — Траецкае прадмесьце, на паўночны ўсход — Камароўка, на ўсход — Сьляпянка, на паўднёвы ўсход — Доўгі Брод, на поўдзень — Стромкі Бераг[1][2].