Траецкае прадмесьце
гістарычны раён Менску / From Wikipedia, the free encyclopedia
Трае́цкае прадме́сьце, або Трае́цкая гара́ — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўночна-ўсходняй частцы места, на левым беразе ракі Сьвіслачы. Архітэктурнымі дамінантамі мясцовасьці былі Ўшэсьценскі манастыр зь Белай царквой, Фарны касьцёл (першы касьцёл ў месьце), Траецкі манастыр базылянак, касьцёл і шпіталь сясьцёр міласэрнасьці, Кітаеўская сынагога.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Траецкая гара.
Гістарычная мясцовасьць | |
Траецкае прадмесьце | |
Траецкае прадмесьце | |
Краіна | Беларусь |
Места | Менск |
Каардынаты | 53°54′30.72″ пн. ш. 27°33′21.54″ у. д. |
Дата заснаваньня | XII ст. |
Вядомыя насельнікі | Максім Багдановіч, Янка Купала |
Статус | Ахоўная зона |
Траецкае прадмесьце | |
Траецкае прадмесьце на Вікісховішчы |
На паўночны захад ад Траецкага прадмесьця пачынаецца Старосьцінская Слабада, на поўнач — Старажоўка, на ўсход — Залатая Горка. За ракой Сьвіслаччу на поўдні знаходзяцца Лавы і цэнтральны Нізкі Рынак, якія раней злучаліся з прадмесьцем праз Лаўскі і Хлусаў масты адпаведна, на захадзе — Замчышча, на паўночным захадзе — Татарская Слабада[1][2].