Земляны Вал
From Wikipedia, the free encyclopedia
Земляны Вал — гістарычная мясцовасьць у цэнтры Менску, разьмешчаная ўздоўж мескіх земляных умацаваньняў. Пачынаўся на поўнач ад Замчышча, праходзіў на захад ад Ракаўскага завулка[lower-alpha 1], потым да вуліцы Юраўска-Завальнай, далей уніз Раманаўскай Слабадой, перасякаў Нямігу, потым ішоў на захад ад Пішчалаўскага замку і далей верхняй часткай вуліцы Трубнай[lower-alpha 2] на вуліцу Лошыцкую[lower-alpha 3] да вуліцы Магазыннай[lower-alpha 4], уздоўж яе ў Мескі сад[lower-alpha 5].