Няміга (гістарычна-архітэктурны комплекс)
гістарычна-архітэктурны комплекс у Менску / From Wikipedia, the free encyclopedia
Няміга — гістарычна-архітэктурны комплекс адной з найстаражытнейшых вуліцаў Менску, якая ўзьнікла ў XII[1] або XIII ст.[2] абапал аднайменнай ракі. Твор архітэктуры барока і клясыцызму.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Няміга (неадназначнасьць).
Комплекс сфармаваўся на працягу XVII—XIX стагодзьдзяў, ацалеў за часамі Другой Сусьветнай вайны і быў зьнішчаны савецкімі ўладамі ў 1970-я гады. На месцы зьнішчанага гістарычнага архітэктурнага ансамблю з правага боку вуліцы ў 1975—1989 гадох збудавалі вялізны гмах жылога дома паводле праекту Сьцяпана Мусінскага, ураджэнца Валагодзкай вобласьці Расеі, які пераехаў у Беларусь у 1960 годзе. Рэшту гістарычнай Нямігі — падмуркі будынкаў, што знаходзілася зь яе левага боку — зьнішчылі ў 2005—2009 гадох пры будаваньні паркінгу і двух гандлёвых цэнтраў.