Каліноўскія гербу Калінова
польскі шляхецкі род / From Wikipedia, the free encyclopedia
Каліноўскія гербу Калінова — беларускі й польскі шляхецкі род гербу Калінова. Паходзяць ад Анджэя Каліноўскага[1]. Род падзяліўся на 13 галінаў, унесеных у Расейскай імпэрыі ў I і IV часткі РК Віленскае, Гарадзенскае, Віцебскае, Валынскае, Ковенскае, Менскае, Магілёўскае й Падольскае губэрняў і ў сьпісы шляхты Каралеўства Польскага. Адна з галінаў роду ў 1818 годзе атрымала графскую годнасьць у Аўстрыйскай імпэрыі.