Камароўка (Менск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Камароўка, Камароўскае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўночна-заходняй частцы места, за Траецкай Гарой і Залатой Горкай. Раней месьцічы адрозьнівалі Старую Камароўку (раён цяперашніх пляцу Якуба Коласа, бульвара Ўладзімера Мулявіна і вуліцы Краснай) ад Новай Камароўкі (дзялянка паміж праспэктам Машэрава і вуліцай Харужай)[1].
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Камароўка.
На паўднёвы захад ад Камароўкі пачынаецца Старажоўка, на захад — Пярэспа, на поўдзень — Залатая Горка, на ўсход — Рай і Ваньковічаў лес, на паўночны ўсход ад прадмесьця знаходзіўся Гарадзкі выган (Камароўскае балота)[2][3].