Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены (Менск)
рыма-каталіцкі храм у Менску (Беларусь) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцё́л Сьвяты́х Сымо́на і Але́ны (таксама вядомы як Чырво́ны касьцё́л) — найвядомейшы рыма-каталіцкі касьцёл Менску, разьмешчаны на плошчы Незалежнасьці і пабудаваны ў 1905—1910 гадах у новараманскім стылі на сродкі беларускага палітычнага і грамадзкага дзеяча Эдварда Вайніловіча паводле архітэктурнага праекту польскіх архітэктараў Тамаша Пайздэрскага і Ўладзіслава Марконі. Належыць Менскаму дэканату Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі. 20 верасьня 1910 году паводле жаданьня галоўнага фундатара архібіскупам Ключынскім касьцёл быў кансэкраваны [1].
Сабор | |
Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены | |
Чырвоны касьцёл | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Менск |
Каардынаты | 53°53′47.47″ пн. ш. 27°32′50.92″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Тып будынка | касьцёл |
Архітэктурны стыль | новараманскі стыль |
Аўтар праекту | Тамаш Пайздэрскі Уладзіслаў Марконі |
Заснавальнік | Эдвард Вайніловіч |
Дата заснаваньня | 1905 |
Будаваньне | 1905—1910 гады |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Стан | дзейны |
Сайт | chyrvony.by |
Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены | |
Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены на Вікісховішчы |
Будаваньне касьцёла ажыцьцяўлялася польскім дойлідам Генрыкам Гаем. Аздабленьне будынку выконвалася на сродкі графа Эмэрыка Чапскага і сям’і Скірмунтаў. Цэгла і дахоўка была перавезеная з Коўна[1]. Вітражы і росьпісы выканаў слуцкі мастак Францішак Бруздовіч паводле беларускіх народных мастацкіх традыцыяў[2]. Галоўны партал упрыгожвае фамільны герб Вайніловічаў.