Курапаты
месца масавых расстрэлаў НКВД пад Менскам (Беларусь) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Курапа́ты — лясны масіў на паўночным ускрайку Менску (Беларусь), дзе былі выяўленыя масавыя пахаваньні людзей, расстраляных НКВД у 1937—1941 гадох. Колькасьць ахвяраў на сёньняшні дзень дакладна невядомая і, паводле розных ацэнак, можа складаць: да 7 тысячаў чалавек (паводле Генэральнага пракурора Беларусі А. Бажэлкі)[1], ня менш за 30 тысячаў чалавек (паводле Генэральнага пракурора БССР Г. Тарнаўскага)[2], да 100 тысячаў чалавек (паводле даведніка «Беларусь»)[3][4], ад 102 да 250 тысячаў чалавек (паводле артыкула Зянона Пазьняка ў газэце «Літаратура і мастацтва»)[5][6], 250 тысячаў чалавек (паводле прафэсара Ўроцлаўскага ўнівэрсытэту Зьдзіслава Віньніцкага)[7] і болей (паводле брытанскага гісторыка Нормана Дэвіса)[8].
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Курапаты (неадназначнасьць).
Урочышча | |
Курапаты | |
Крыжы ўздоўж дарогі ва ўрочышчы Курапаты | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Менск |
Каардынаты | 53°58′02″ пн. ш. 27°36′35″ у. д. |
Першае згадваньне | 3 чэрвеня 1988 (35 гадоў таму) |
Статус | гісторыка-культурная каштоўнасьць першай катэгорыі |
Курапаты | |
Курапаты на Вікісховішчы |
З 1993 году ўрочышча Курапаты занесенае ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь як месца пахаваньняў ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 1930—1940-х гадоў. Курапаты маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці першай катэгорыі[9], што паводле Закону Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны» адпавядае катэгорыі «найбольш унікальных каштоўнасьцяў, духоўныя, эстэтычныя і дакумэнтальныя вартасьці якіх уяўляюць міжнародную цікавасьць»[10].
Зьяўляюцца найбольш вядомым сярод прынамсі васьмі месцаў масавых расстрэлаў, якія ажыцьцяўляў НКВД на тэрыторыі Менску[11].