Луіс Армстранг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Луіс Дэніел Армстранг (анг. Louis Daniel Armstrong; 4 жніўня 1901 — 6 ліпеня 1971) — амэрыканскі джазавы сьпявак і саліст на трубе. Ён пачаў граць у 13 гадоў у гурце з дому жабракоў Новага Арлеану. Упершыню яго пачулі на больш шырокай аўдыторыі, калі ён далучыўся да гурта «Кінга» Олівэра ў Чыкага ў 1922 годзе. Яго запісы 1923 году з Олівэрам былі аднымі зь першых плястынак, выпушчаных чорным выканаўцам. У 1925 годзе адыграўшы як сольны выканаўца з новым гуртам Флетчэра Гэндэрсана-Ёрк, ён вярнуўся ў Чыкага і заснаваў свой уласны гурт «Гарачая пяцёрка Луі Армстранга» (Louis Armstrong’s Hot Five, ці часам «Гарачая сямёрка» — Hot Seven), у якім зрабіў некалькі запісаў, якія і па сёньня ўважаюцца за клясыку Чыкаскага Дыксілэнду. У 1932 годзе Армстранг зрабіў першы з мноства пасьпяховых тураў па Эўропе. Яго папулярнасьць узрасла праз выступы на радыё, у кіно, а потым, на тэлебачаньні. Яго ўнікальны стыль сьпяваньня (які атрымаў назву «скат») стаў добра вядомым ва ўсім сьвеце, і сёньня ён па-ранейшаму застаецца адным з найвядомейшых амэрыканскіх джазавых музыкаў.
Луіс Армстранг | |
Луіс Дэніел Армстранг | |
Луіс Армстранг часта вядомы за крыклівы гук свайго карнэту і ігру на трубе. Таксама знакаміты яго хрыплаваты голас. | |
Дата нараджэньня | 4 жніўня 1901 |
---|---|
Месца нараджэньня | Новы Арлеан, ЗША |
Дата сьмерці | 6 ліпеня 1971 (69 гадоў) |
Месца сьмерці | Нью-Ёрк, ЗША |
Прычына сьмерці | інфаркт міякарда |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | ЗША |
Прафэсія | сьпявак, музыка |
Гады дзейнасьці | 1901—1971 |
Псэўданімы | Satchmo і Pops |
Жанры | дыксілэнд, джаз, сўінг, традыцыйны поп |
Вакал | барытон і бас-прафунда[d] |
Інструмэнты | труба, карнэт[d] і голас[d] |
Псэўданімы | «Сачмо» («Satchmo») |
Супрацоўніцтва | Джо «Кінг» Олівэр, Эла Фітцджэральд, Кід Оры |
Лэйблы | ABC Records[d], Audio Fidelity Records[d], Columbia Records[d] і Decca Records[d] |
Узнагароды | |
Сайт | louisarmstronghouse.org (анг.) |
Подпіс | |