Ліда
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лі́да — места ў Беларусі, на рацэ Лідзеі. Адміністрацыйны цэнтар Лідзкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 101 616 чалавек[2]. Вузел чыгунак і аўтамабільных дарог на Вільню, Баранавічы, Горадню, Маладэчна.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Ліда (неадназначнасьць).
Ліда лац. Lida | |||||
Віды Ліды | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 14 верасьня 1323 (700 гадоў таму)[1] | ||||
Магдэбурскае права: | 17 верасьня 1590 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
Раён: | Лідзкі | ||||
Плошча: | 80 км² | ||||
Вышыня: | 142 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 101 616 чал.[2] | ||||
шчыльнасьць: | 1270,2 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1561 | ||||
Паштовы індэкс: | 231300 | ||||
СААТА: | 4236501000 | ||||
Нумарны знак: | 4 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°53′44″ пн. ш. 25°17′45″ у. д. | ||||
± Ліда Ліда | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Афіцыйны сайт (рас.) |
Ліда — даўняе магдэбурскае места, цэнтар гістарычнага рэгіёну (частка Віленшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся замак вялікага князя Гедзіміна, выдатны помнік гісторыі і абарончай архітэктуры. Апроч таго, у месьце знаходзяцца Фарны касьцёл у стылі віленскага барока і комплекс былога кляштару піяраў з касьцёлам Сьвятога Язэпа ў стылі клясыцызму, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся меская ратуша і кармэліцкі касьцёл, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, зруйнаваныя расейскімі ўладамі, а таксама кляштар кармэлітаў, помнік архітэктуры XVIII ст., зьнішчаны савецкімі ўладамі.