Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар піяраў (Ліда)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвятога Язэпа[lower-alpha 1] і кляштар піяраў — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Лідзе. Знаходзіцца на гістарычнай Віленскай вуліцы[lower-alpha 2]. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар піяраў | |
Былы касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар піяраў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Ліда |
Каардынаты | 53°53′37.42″ пн. ш. 25°18′11.63″ у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзахат |
Эпархія | Лідзкая япархія[d] |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Дата заснаваньня | 1797 |
Дата скасаваньня | 1842 |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар піяраў | |
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар піяраў на Вікісховішчы |
Комплекс складаецца з касьцёла, кляштарнага корпуса і званіцы. У наш час у будынку касьцёла дзейнічае сабор Сьвятога Міхала Арханёла Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.