Нікола Тэсла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ніко́ла Тэ́сла ці Ні́кала Тэ́сла (па-сэрбску: Никола Тесла, Nikola Tesla; 10 ліпеня 1856 году, Сьмілян, Аўстра-Вугоршчына, цяпер Харватыя — 7 студзеня 1943 году, Нью-Ёрк, ЗША) — сэрбска-амэрыканскі фізык з сусьветным імем, вынаходнік у галіне электрычнасьці, магнэтызму й электратэхнікі, аўтар больш за 300 патэнтаў у розных галінах інжынэрнай тэхнікі[7]. У прыватнасьці Тэслу належаць вынаходзтвы зьменнага току, радыёсувязі, мнагафазнай сыстэмы, магнітнага поля, асынхроннага электрарухавіка, рэзананснага трансфарматара (трансфарматара Тэслы). Тэсла першым зьвярнуў увагу на фізыялягічнае ўзьдзеяньне токаў высокай частасьці, публічна прадэманстраваў бяздротавую перадачу высокачастотнага току на лямпы й рухавікі, зьяўляўся ключавой фігурай пры будаўніцтве першай гідраэлектрастанцыі на Ніягарскім вадаспадзе[8]. Адзінка вымярэньня магнітнай індукцыі ў сыстэме СІ носіць назву ў гонар дасьледчыка.
Нікола Тэсла | |
Никола Тесла, Nikola Tesla | |
Дата нараджэньня | 10 ліпеня 1856(1856-07-10)[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 7 студзеня 1943(1943-01-07)[4][5][1][…] (86 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | інфаркт міякарда[6][1] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | вынаходнік, інжынэр-электрык, інжынэр-мэханік, фізык, Катэгорыя:Футуролагі |
Навуковая сфэра | электратэхніка[1], машынабудаваньне[1], фізык, мэханіка і вынаходнік[d] |
Месца працы | |
Вядомы як | вынаходнік, дасьледчык * зьменны ток * радыёсувязь * магнітнае поле * асынхронны рухавік |
Бацька | Milutin Tesla[d][1] |
Маці | Джука Мадіч[d][1] |
Узнагароды | |
Подпіс | |