Пярэспа
менскае прадмесьце / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пярэспа, Пярэсьпенскае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўночнай частцы места, пры ўтоку ракі Пярэспы ў Сьвіслач. Знаходзілася за Старажоўскай заставай, паміж старадаўнімі паштовымі шляхамі на Вільню і Даўгінаў (Старавіленскі і Даўгінаўскі тракты)[1]. Часам Пярэспу аб’ядноўваюць з суседнім Старажоўскім прадмесьцем, якое разьмяшчаецца бліжэй да цэнтру места. Тэрыторыю Пярэспы можна вызначыць як раён на правым беразе Сьвіслачы, на поўнач ад сучаснай вул. М. Багдановіча (вул. Старажоўская, Камуністычная, Крапоткіна, Даўмана)[2].
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Пярэспа (неадназначнасьць).
На паўднёвы захад ад Пярэспы пачынаецца Людамонт, на паўднёвы ўсход — Старажоўка, на поўдзень — Старосьцінская Слабада[3][4].