Рагвалод
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рагвалод (каля 920—978[1]) — першы гістарычна вядомы полацкі князь (сярэдзіна X стагодзьдзя або 960—970-я[2] — 978 або 980). Паводле летапісаў прыйшоў з-за мора. Вёў незалежную палітыку, спрабаваў выкарыстаць супярэчнасьці паміж Кіевам і Ноўгарадам. Бацька Рагнеды і трох сыноў. Загінуў у часе захопу Полацку Ўладзімерам Сьвятаславічам. У замежнай гістарыяграфіі існуе меркаваньне пра тое, што на Русі было дзьве скандынаўскія дынастыі — Рурыкавічы і Рагвалодавічы[3][4][5]. Навуковец з Даніі Адольф Стэндэр-Пэтэрсэн лічыў, што на Русі ўтварылася дзьве скандынаўска-славянскія дзяржавы — Наўгародзка-Кіеўская і Полацкая. Аўтар падмацоўвае гэта сьведчаньнем з Аповесьці мінулых часоў пра княжаньне ў Полацку Рагвалода, пра скандынаўскае паходжаньне яго імя. Амэрыканскі гісторык Амельян Прыцак лічыў, што полацкая дынастыя была адзінай з старажытных скандынаўскіх дынастыяў, якая змагла захавацца ў змаганьні з Рурыкавічамі[6].
Рагвалод лац. Rahvałod | |
Мініятура Радзівілаўскага летапісу: сваты князя наўгародзкага Ўладзімера ў Рагвалода (налева); Рагвалод гутарыць з Рагнедай, якая адмовілася выйсьці замуж за Ўладзімера (направа) | |
полацкі князь | |
сярэдзіна X стагодзьдзя або 960—970-я — 978 або 980 | |
Наступнік | Ізяслаў Уладзімеравіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | каля 920 |
Памёр | 978 або 980, |
Нашчадкі |
дачка: Рагнеда |