Стромкі Бераг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Стро́мкі Бе́раг, Круты́ Бе́раг — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўднёва-ўсходняй частцы места, на поўдзень ад Мескага саду.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Бераг (неадназначнасьць).
На захад ад Стромкага Берага пачынаюцца Кашары, на паўночны захад — цэнтральнае Новае Места, на паўночны ўсход — Доўгі Брод, на поўдзень — Архірэйская Слабодка[1][2]. Тым часам, паводле артыкула Івана Сацукевіча з кнігі Памяць, Круты Бераг месьціўся на спадзістым схіле Сьвіслачы, каля сучаснай чыгуначнай станцыі Менск-Усходні[3].