Суд Цэнтральнага раёну
From Wikipedia, the free encyclopedia
Суд Цэнтральнага раёну м. Менск[1] — дзяржаўная ўстанова, агульны суд. Месца дзейнасьці — Цэнтральны раён, Менск, Беларусь. Суд выносіць судовыя пастановы, якія абавязковыя для выкананьня па ўсёй Беларусі. Большасьць грамадзянскіх і карных справаў у раёне разглядаюцца гэтым судом.
Quick Facts Агульная інфармацыя, Папярэднік ...
Суд Цэнтральнага раёна места Менск | |
Знак Суду Цэнтральнага раёну места Менск | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Папярэднік | Суд Цэнтральнага раёну БССР |
Дата ўтварэньня | 25 жніўня 1991 (32 гады таму) |
Від | дзяржаўная ўстанова |
Задача | караньне за злачынствы, разгляд грамадзянскіх справаў |
Сядзіба | 220030 Беларусь, м. Менск, вул. Кірава, д. 21 |
Дзейнічае ў месцах | Цэнтральны раён м. Менск |
Службовыя мовы | расейская, беларуская |
Старшыня | Петраш Аляксандар Аляксандравіч |
Намесьнік | Акавітая Тацьцяна Ўладзімераўна |
Намесьнік | Скапец Тацьцяна Мікалаеўна |
Управа | Менскі гарсуд |
Галоўная ўправа | Вярхоўны суд Прэзыдэнт |
Зьвязаныя службы | Пракуратура СК РБ міліцыя ДПК РБ КДБ РБ Адвакатура Юстыцыя |
Старонка ў сеціве | Старонка ў сеціве |
Колішняя назва | Народны суд Цэнтральнага раёну м. Менск |
Close
Суд знаходзіцца: 220030 Беларусь, м. Менск, вул. Кірава, д. 21.
Суд мае наступныя пасады:
- старшыня суда,
- намесьнік старшыні суда па грамадзянскіх справах
- намесьнік старшыні суда па карных справах
- судзьдзя.
Увесь асабовы склад прызначаецца Прэзыдэнтам Беларусі і звальняецца таксама Прэзыдэнтам.