Прэзыдэнт Беларусі
кіраўнік дзяржавы Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэзыдэ́нт Рэспу́блікі Белару́сь — кіраўнік дзяржавы, гарант Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правоў і свабодаў чалавека і грамадзяніна. Ён прадстаўляе Рэспубліку Беларусь у адносінах зь іншымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.[1]
Прэзыдэнтам можа быць абраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэньні, не маладзей за 35 гадоў, які валодае выбарчым правам і стала пражывае ў Рэспубліцы Беларусь ня меней за дзесяць гадоў непасрэдна перад выбарамі.[1]