Труба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Труба (па-італьянску: tromba, па-француску: trompette, па-нямецку: Trompete, па-ангельску: trumpet) — медны дзьмухавы музычны інструмэнт альтова-сапранавага рэгістра, самы высокі па гучаньні сярод медных духавых. Інструмэнт вядомы са старажытных часоў. Доўгі час труба была натуральным інструмэнтам, гэта значыць на трубе можна было выканаць толькі гукі, якія адносяцца да натуральнага гукараду, выбудаваным ад асноўнай ноты. Таму ў эпоху клясыцызму былі распаўсюджаны трубы самых розных ладоў, якія ўжываліся ў залежнасьці ад танальнасьці, у якой быў напісаны той ці іншы твор.
Труба | |
B♭ труба | |
Медны духавы музычны інструмэнт | |
---|---|
Клясыфікацыя |
аэрафон |
Горнбостэль — Закс | 423.233 |
Дыяпазон гучаньня | |
Падобныя інструмэнты | |
карнэт, флюгельгорн, флюмпэт, паштовы рог, рымская туба, буцына, корну, шафар, дорд, тыбэцкі горн, люр, дыджэрыду, альпійскі рог, альт, горн | |
Труба ў Вікісховішчы |
Толькі ў пачатку XIX стагодзьдзя былі сканструяваны трубы з вэнтыльным мэханізмам, які забясьпечыў магчымасьць выконваць на трубе ўсе ноты храматычнай гамы. З дапамогай вэнтыльнага мэханізму, музыка можа накіроўваць паветра праз тую ці іншую крону інструмэнту. Тым самым аб’ём паветра павялічваецца, а вышыня гуку зьніжаецца. У сучаснай канструкцыі трубы выкарыстоўваюць тры вэнтылі, для паніжэньня гуку на паўтону, тон і на паўтара тону.