Тучынка
гістарычная мясцовасьць Менску / From Wikipedia, the free encyclopedia
Тучынка, Тучынскае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўночна-заходняй частцы места, з паўночнага боку Ракаўскага шляху. На тэрыторыі прадмесьця знаходзілася вялікая колькасьць цагельных заводаў, таму яго часта называлі Цагельняй[1].
На паўднёвы захад ад Тучынкі пачынаецца Мядзьведжына, на поўнач — Кальварыя, па паўночны ўсход — Татарская Слабада, на паўднёвы ўсход — Раманаўская Слабада[2][3].