Ракаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ра́каў[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Іслачы. Цэнтар сельсавету Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 2626 чалавек. Знаходзіцца за 40 км на паўднёвы ўсход ад Валожына, за 39 км ад Менску; за 16 км ад чыгуначнай станцыі Беларусь, каля аўтамабільнай дарогі Менск — Горадня.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Ракаў (неадназначнасьць).
Ракаў лац. Rakaŭ | |||||
Панарама мястэчка | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | XIV ст. | ||||
Магдэбурскае права: | XVII ст. | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Менская | ||||
Раён: | Валожынскі | ||||
Сельсавет: | Ракаўскі | ||||
Насельніцтва: | 2626 чал. (2010) | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1772 | ||||
Паштовы індэкс: | 222365 | ||||
СААТА: | 6220857156 | ||||
Нумарны знак: | 5 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°58′2″ пн. ш. 27°3′10″ у. д. | ||||
± Ракаў Ракаў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ракаў — даўняе магдэбурскае[2] места гістарычнай Меншчыны, колішняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[3]. Да нашага часу тут захаваліся былы дамініканскі касьцёл Сьвятога Духа ў стылі барока і капліца Сьвятой Ганны ў стылі клясыцызму, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся збудаваныя ў XVIII ст. жылы корпус кляштару дамініканаў, зруйнаваны расейскімі ўладамі, і комплекс манастыра базылянаў з царквой Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа, зруйнаваны савецкімі ўладамі.