AKB48
From Wikipedia, the free encyclopedia
AKB48 (эйкэйбі́ фотіэ́йт, яп. э:кэ:бі: фо:ціэйто) — японская дзявочая поп-група з гораду Токіё. Яна была заснавана вядомым паэтам-сьпеўнікам і прадусарам Ясусі Акімото[1][2][3], які зьяўляецца аўтарам тэкстаў усіх іх песень.
Гэты артыкул або разьдзел утрымлівае застарэлыя зьвесткі. |
AKB48 | |
AKB48 выступае ў Францыі на Japan Expo ў 2009 годзе | |
Інфармацыя | |
---|---|
Гады | 2005 — цяперашні час |
Адкуль | квартал Акіхабара, Токіё, Японія |
Мова | японская |
Жанр(ы) | j-pop, поп |
Выдавец | AKS DefSTAR Records You, Be Cool!/King Records |
Удзельнікі | Team A Team K Team B Team 4 |
Узнагароды і прэміі | |
akb48.co.jp youtube.com/AKB48 |
AKB48 названая ў гонар такійскага кварталу Акіхабара, які для сьцісласьці называюць проста «Акіба». У Акіхабаре, на восьмым паверсе магазіну Don Quijote, разьмешчаны ўласны тэатар групы[4].
AKB48 была створана на базе гэтага тэатру ў 2005 годзе. Ідэя Акімото складалася ў тым, каб стварыць групу, прыхільнікі якой маглі б папросту наведаць тэатар і ўбачыць сваіх куміраў[1][2]. Група й цяпер выступае там амаль кожны дзень[3], але зараз жадаючых пайсьці столькі, што квіткі распаўсюджваюцца толькі празь лятарэю.
AKB48 занесена ў Кнігу рэкордаў Гінэса як «самая шматлікая поп-група» ў сьвеце[5][6]. У цяперашні час яна складаецца з чатырох «каманд»: Team A, Team K, Team B й Team 4, і ўсяго ў групе 59 дзяўчын (па стане на 2 верасьня 2011 году)[7].
Папулярнасьць групы ў Японіі дасягнула фэномэнальных вышынь. Апошнія дзесяць сынглаў AKB48 дасягнулі першага месца ў штотыднёвым чарце кампаніі Орыкон[8], прычым два іх сынгла сталі самымі прадаванымі за ўвесь 2010 год[9], яшчэ два за ўсю першую палову 2011 году[10], а апошнія два паставілі рэкорд сутачных продажаў. Ні адзін сынгл да гэтага ў Японіі ня прадаваўся мільённым накладам за адзін дзень, а групе AKB48 гэта ўдалося ўжо двойчы[11].