Windows 95
From Wikipedia, the free encyclopedia
Microsoft Windows 95 — апэрацыйная сыстэма з графічным інтэрфэйсам, арыентаваная на масавы рынак. Сыстэма была выпушчаная 24 жніўня 1995 году карпарацыяй «Майкрасофт»[2], пасьля чаго быў адзначаны істотны прагрэс у разьвіцьці апэрацыйных сыстэм сямейства Windows.
Windows 95 | |
Здымак працоўнага стала Windows 95 | |
Распрацоўнік | |
---|---|
«Майкрасофт» (ЗША) | |
Вэб-сайт | www.microsoft.com |
Выпускі | |
Сямейства АС | Windows 9x |
Першы выпуск | 24 жніўня 1995 г.; 28 гадоў таму |
Апошні стабільны рэліз | 4.0 (Build 950 C: OEM Service Release 2.5) (26 лістапада 1997 г.; 26 гадоў таму) |
Плятформы | IA-32 |
Тып ядра | Маналітнае |
Ліцэнзія | Прапрыетарнае камэрцыйнае апраграмаваньне |
Папярэднік | Windows 3.1x (1993) |
Наступнік | Windows 98 (1998) |
Вэб-сайт | http://www.microsoft.com/windows95 |
Бягучы стан | |
Падтрымка скончаная 31 сьнежня 2001[1] |
У часе распрацоўкі сыстэма згадвалася пад назвай Windows 4.0 і ўнутраным кодавым імем Chicago (па-беларуску: Чыкага).
Windows 95 мела ў сваім падмурку сыстэму MS-DOS і, увабраўшы ранейшыя дасягненьні прадуктаў Windows, пры гэтым зрабіла вялікі крок наперад, адштурхнуўшыся ад сваёй папярэдніцы, Windows 3.1, галоўным чынам у частцы графічнага інтэрфэйсу карыстальніка (GUI) і рэалізацыі спэцыфікацыяў plug and play. Шмат высілкаў было зроблена для аддаленьня сыстэмы ад пераважна 16-бітнай архітэктуры і набліжэньня да выцісьняльнай шматзадачнай 32-бітнай архітэктуры.
На фоне маштабнай рэклямнай кампаніі Windows 95 дабілася посьпеху на рынку ад самага пачатку і хутка стала першай па папулярнасьці апэрацыйнай сыстэмай. Шмат навінак Windows 95 сталіся знакавымі для лінейкі АС і былі пакінутыя ў наступных вэрсіях: панэль задачаў, кнопка «Пуск» і сам прынцым узаемадзеяньня карыстальніка з сыстэмай. Мяркуецца, што Windows 95 таксама прычынілася да зьнікненьня некаторых іншых прадуктаў, як то OS/2, з рынку, што было потым скарыстана супраць «Майкрасофта» ў судзе.
Праз тры гады пасьля выпуску Windows 95 «Майкрасофт» выпусьціў яе наступніцу — Windows 98. Падтрымка Windows 95 была скончаная 31 сьнежня 2001 году.