Італійскія мовы
моўная сям’я / From Wikipedia, the free encyclopedia
Італі́йскія мовы — галіна моваў у складзе індаэўрапейскае сям’і моваў, першапачаткова распаўсюджаная сярод італікаў, адных са старажытных насельнікаў сучаснай Італіі індаэўрапейскага паходжаньня. Італійскія мовы ўключаюць у сябе пэўную колькасьць вымерлых моваў Італіі (умбрская, оская, фаліская, паўднёвапіцэнская, лаціна), а таксама сучасную групу раманскіх моваў, што паходзяць ад лацінскае мовы. На цяперашні час ніводная з італійскіх моваў (без уліку раманскіх) не зьяўляецца жывой за выняткам лаціны, якая ў вызначанай ступені мае пісьмовыя або літургічныя функцыі ў шэрагу асяродзьдзяў.
італійскія мовы | |
Народнасьць | італікі, раманскія народы |
---|---|
Арэал | першапачаткова — Італія, цяпер — большая частка Паўднёвай Эўропы, краінаў Паўднёвай і Цэнтральнай Амэрыкі, некаторыя краіны Афрыкі, Акіяніі, Азіі |
Лінгвістычная клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям’я
|
Склад |
оска-умбрская,
лаціна-фаліская групы
|
Мовы Італіі ў VI ст. да н. э. Італійскія мовы — адценьнямі шэрага
|
Італійскія мовы, як правіла, прынята падзяляць на дзьве групы: лаціна-фаліскую (фаліская мова й лацінская, ад якой, у сваю чаргу, сыходзяць раманскія мовы) і оска-умбрскую, якая ўключае ў сябе шэраг моваў (гл. ніжэй). Астатнія дзьве мовы, экваўская ды вэстынская (мёртвыя), застаюцца неклясыфікаванымі ўнутры італійскае галіны.
Існуюць гіпотэзы, згодна зь якімі італійская галіна моваў не існавала, а ўсе мовы, якія нацяпер лічацца італійскімі, зьяўляюцца прамымі нашчадкамі праіндаэўрапейскай мовы, якія зазналі агульную канвэргенцыю праз геаграфічную блізкасьць. Гэты пункт гледжаньня тлумачыцца, прыкладам, цяжкасьцю вызначэньня радзімы носьбітаў праіталійскае мовы[1].
Іншыя пункты гледжаньня ўлічваюць італійскія мовы як адну з галінаў індаэўрапейскае моўнае сям’і, якая, верагодна, мела продка — праіталійскую мову, якая распалася на даччыныя італійскія мовы.