Архірэйскае падвор’е (Менск)
будынак у Менску / From Wikipedia, the free encyclopedia
Архірэ́йскае падво́р’е — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Менску. Знаходзіцца на ўзгорку Новага Места, на рагу гістарычных Захараўскай і Кашарскай вуліцаў[lower-alpha 1]. Твор архітэктуры клясыцызму і расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Архірэйскае падвор’е | |
Архірэйскае падвор’е. Аўтэнтычны выгляд | |
Краіна | Беларусь |
Места | Менск |
Каардынаты | 53°54′09.6″ пн. ш. 27°33′50.0″ у. д. |
Дата заснаваньня | XIX стагодзьдзе |
Статус | Ахоўная зона |
Архірэйскае падвор’е | |
Архірэйскае падвор’е на Вікісховішчы |
Комплекс складаўся з мураваных будынкаў менскай архіскапіі, царквы Покрыва Багародзіцы, царкоўна-археалягічнага музэю і двух флігеляў. Да нашага часу захаваўся паўночна-заходні флігель, што пачаткова прызначаўся пад Менскую духоўную кансысторыю, а таксама будынак музэю[1]. У 1930-я гады савецкія ўлады зруйнавалі царкву, а на яе мурах збудавалі левае крыло Дома афіцэраў[2][3].