Атава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ата́ва (па-ангельску: Ottawa) — сталіца Канады. На алганкінскай мове Атава азначае «Месца сустрэч». Атава — чацьверты паводле колькасьці насельніцтва горад краіны і другі паводле велічыні горад правінцыі Антарыё, які займае 6 месца па ўзроўні жыцьця ў сьвеце. Атава разьмешчана ва ўсходняй частцы правінцыі Антарыё на берагах ракі Атавы (якая зьяўляецца мяжой паміж правінцыямі Антарыё і Квэбэк) і на канале Рыдо. Насельніцтва на 2021 год складала 1 017 449 жыхароў.
Хуткія факты
Атава | |||||
анг. Ottawa | |||||
Парлямэнт, Нацыянальны мэмарыял у цэнтры Атавы, Нацыянальная галерэя Канады, канал Рыдо і Шато Ляр’е. | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 7 сакавіка 1800[1] | ||||
Былая назва: | Байтаўн | ||||
Краіна: | Канада | ||||
Правінцыя: | Антарыё | ||||
Мэр: | Лары О’Браэн | ||||
Плошча: | 4662 км² | ||||
Вышыня: | 70 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2021) | |||||
колькасьць: | 1 017 449 чал.[2] | ||||
шчыльнасьць: | 218,24 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC-5 | ||||
летні час: | UTC-4 | ||||
Тэлефонны код: | +1 613 | ||||
Паштовыя індэксы: | K0A, K1A-K4C | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 45°25′29″ пн. ш. 75°41′42″ з. д. | ||||
Атава | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.ottawa.ca/ |
Закрыць
Горад заснаваны ў 1826 гадзе. Да 1855 г. ён называўся Байтаўн у гонар палкоўніка Джона Бая, які кіраваў працамі па пабудове гораду[3]. З 31 сьнежня 1857 г. сталіца калёніі (правінцыі), з 1867 дзяржавы Канада.