Бавоўна
расьліннае валакно / From Wikipedia, the free encyclopedia
Баво́ўна — валакно расьліннага паходжаньня, якое атрымліваецца з пушачкаў бавоўніка — расьлінаў роду Gossypium, якая займае адно зь вядучых месцаў сярод тэхнічных сельскагаспадарчых культур. Гэта важнае натуральнае валакно, якое выкарыстоўваецца ў тэкстыльнай вытворчасьці для адзеньня, тавараў для дома й прамысловай прадукцыі, і складае каля 40% усіх тэкстыльных валокнаў у сьвеце за 2004 год. Штогод у сьвеце вырабляецца больш за 25 млн тон бавоўны ў каля 80 краінах. Бавоўна ёсьць асновай лёгкай прамысловасьці.
Пры высьпяваньні плода, пушачка бавоўніка раскрываецца. Валакно разам з насеньнем зьбіраецца на бавоўнапрыёмных пунктах, адкуль яго адпраўляюць на бавоўнаачышчальны завод, дзе адбываецца адасабленьне валокнаў ад насеньня. Затым ідзе разьдзяленьне валокнаў паводле даўжыні: найболей працяглыя валокны ад 20—25 мм і ёсьць бавоўна-валакно, а больш карацейшыя валаскі — лінт — ідуць на вырабленьне баўны, а таксама для вытворчасьці выбуховых рэчываў.
У сусьветнай практыцы валокны маюць розныя абазначэньні на этыкетках, як то cotton, coton, katoen, baumwolle[1].