Беларуская энцыкляпэдыя
агульная энцыкляпэдыя на беларускай мове / From Wikipedia, the free encyclopedia
Белару́ская энцыкляпэ́дыя (БелЭн[1]; поўная назва — Унівэрса́льная Беларуская энцыкляпэдыя) — агульная энцыкляпэдыя, унівэрсальны сыстэматызаваны беларускі даведнік, які зьмяшчае самыя разнастайныя зьвесткі па ўсіх галінах ведаў. «Беларуская энцыкляпэдыя» — першая нацыянальная энцыкляпэдыя незалежнай Беларусі. Галоўным рэдактарам зьяўляецца Генадзь Пашкоў (у 1993—1995 гадах — Барыс Сачанка).
Quick Facts Аўтары, Краіна ...
Беларуская энцыкляпэдыя | |
Беларуская энцыклапедыя | |
Поўны збор энцыкляпэдыі | |
Аўтары | Г. Пашкоў і інш. |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Мова арыгіналу | Беларуская |
Выдавецтва | БелЭн |
Ілюстратар | Э. Э. Жакевіч |
Выданьне | 1996—2004 |
Close
Энцыкляпэдыя выдадзеная ў 18 тамох (том па 100 улікова-выдавецкіх аркушаў), у ёй месьціцца каля 80 тысячаў тэрмінаў. Пэўная перавага аддаецца асьвятленьню падзеяў, фактаў, зьвязаных зь Беларусьсю. Артыкулы энцыкляпэдыі зьмешчаныя ў альфабэтным парадку.