Беларусь у Першай савецка-польскай вайне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Захо́дні пахо́д Чырво́най а́рміі 1918—1919 рокаў (па-польску: Zajęcie Bialorusi przez wojsko Rosji Sowieckiej[17]) — наступленьне Савецкай Заходняй арміі ў Беларусь і Летуву[13]; «несправакаваная агрэсія РСФСР супраць БНР»[18], «захоп БНР расейскімі бальшавікамі»[3]. Ёсьць шмат розных поглядаў на ўвод Чырвонай арміі ў Беларусь у 1918 року. Савецкія гісторыкі называлі гэта вызваленьнем ад германскай акупацыі. Афіцыяльная беларуская навука разглядае «Заходні паход Чырвонай арміі (1918—1919)» як вызваленьне ад інтэрвенцыі Нямеччыны і 1 Польскага корпусу[1], ці вызваленьне Беларусі ад нямецкай акупацыі [19], або вызваленьне ад нямецкіх акупантаў[20], ачышчэньне тэрыторыі Беларусі ад нямецкіх акупантаў, ці вызваленьне Беларусі Чырвонай арміяй па меры адыходу нямецкіх войскаў[21], наступленьне Чырвонай арміі супраць нямецкіх войскаў[22].
Гэты артыкул мусіць быць істотна перароблены ў адпаведнасьці са стандартамі Вікіпэдыі. |
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. |
Гэты артыкул не адпавядае стандартам вікі-фарматаваньня. |
Заходні паход Чырвонай арміі 1918—1919 рокаў | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянская вайна ў Расеі | |||||||||||||
Прасоўваньне Чырвонай арміі | |||||||||||||
| |||||||||||||
Супернікі | |||||||||||||
РСФСР Ваенны савет паўстанцкіх камуністычных часьцей Заходняй Беларусі | БНР Летува (у саюзе з БНР) Польшча УНР Інтарвэнцыя Антанты: Францыя | ||||||||||||
Камандуючыя | |||||||||||||
Андрэй Сьнесараў(ru)[2] Уладзімер Альдэроге(ru)[4] Рыгор Барзінскі[5] Стэфан Жбыкоўскі [6] Раман Лонгва(ru)[6][7] А. І. Ільін[8] | Кіпрыян Кандратовіч[2] Кастусь Езавітаў[9] М. Лаўрэньцьяў[2] Гасан Канапацкі [10] Яўген Гайдукевіч [10] Мікола Дзямідаў[2] М. Глінскі[2] Сыльвэстар Жукоўскі[11] Ф. Лятукас[2] Уладыслаў Вэйтка(pl)[2] Ежы Дамброўскі(pl) Уладзімер Аскілка(uk) П. Вент | ||||||||||||
Колькасьць | |||||||||||||
Савецкая Заходняя Армія(pl)(на 15 лістапада 1918 року)
(на 1 студзеня 1919 рока)
| 1 Беларускі пяхотны полк і батальён Гарадзенскай камендатуры (на канец лістапада 1918) * 100 штыкоў[2]
(на люты 1919)
V Чарнігаўскі пяхотны корпус Украінскай дзяржавы(на кастрычнік 1918)
| ||||||||||||
Страты | |||||||||||||
каля тысячы чалавек | каля 10 тысяч чалавек | ||||||||||||
Ёсьць, аднак і іншыя меркаваньні:
«…Пачнем з ацэнкі нападзеньня ў 1918 року РСФСР на Беларускую Народную Рэспубліку, якое савецкія гісторыкі называлі „вызваленьнем“. „Вызваленьнем“ ад чаго? Ёсьць толькі адзін адказ на гэтае рытарычнае пытаньне — ад Беларускай дзяржаўнасьці. Напомню, што Масква пасьля захопу тэрыторыі БНР спачатку аб’явіла ўсю Беларусь часткай Расеі (Заходняя вобласьць). Потым яна (РСФСР) вырашыла стварыць у межах Менскай вобласьці пародыю на „беларускую дзяржаву“ ў форме марыянетачнай савецкай рэспублікі. Ніякае гэта не „вызваленьне“, а банальная акупацыя адной краінай (РСФСР) — другой краіны (БНР)…» (пераклад з расейскай) | ||
—Тайны беларуской истории / Деружинский Вадим. — Минск: ФУАинформ, 2010. — 560 с : илл. -(Неизвестная история). |
«…Яшчэ цяжэй назваць акупацыю Беларусі ў 1918—1919 гадах войскамі РСФСР „актам інтэрнацыянальнай дапамогі“. Як толькі Чырвоная Армія захапіла сталіцу БНР, бальшавісцкія камісары аб’явілі па-за законам парлямэнт (Раду) і ўрад (БНР), выбраныя самімі беларусамі і ўсадзілі замест іх сваіх марыянэтак…» (Пераклад з расейскае) | ||
—Анатомия ненависти (Русско-польские конфликты в XVIII-XХ вв.)./А. Е. Тарас. — Минск.; Харвест, 2008. — 832 с.: илл. — (Серия «Неизвестные войны»). |
Вядома, што польскі ўрад абвінавачваў СНК РСФСР(ru) у жаданьні гвалтоўна ўвесьці ў Беларусі і Летуве савецкі лад[13].
Польскія гісторыкі лічуць увод Чырвонай Арміі ў Беларусь акупацыяй:
"...У гэтым выпадку самавызначэньне народаў зводзілася толькі да ўзваньняў і маніфэстацыяў, а на самой справе марш на захад войскаў РСФСР ня быў ні чым іншым як акупацыяй зямель, зрабаваных Нямеччынай, і ў далейшым увод там савецкай улады, якая аднак - як мы бачым - ня мела нічога, акрамя той назвы..." (Пераклад з польскага) | ||
—Bolesław Waligóra : Walka o Wilno. Okupacja Litwy i Białorusi w 1918-1919 r. przez Rosja Sowiecka/ Bolesław Waligóra. - Wilno.; Wydawnictwo Zzrzadu Miejskego w Wilne, 1938. |