Берасьцейская крэпасьць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Берасьцейская крэпасьць або фартэцыя — помнік гісторыі XIX — пачатку XX стагодзьдзя ў Берасьці («Брэст-Літоўску»). Знаходзіцца на чатырох выспах, утвораных рэкамі Бугам і Мухаўцом, іх рукавамі і сыстэмай каналаў. Будавалася ўладамі Расейскай імпэрыі паводле праекту расейскіх генэралаў Малецкага і Карла Апэрмана, палкоўніка А. Фэльдмана, у 1832 годзе найвышэйшы нагляд за будаваньнем фартэцыі ўсклалі на генэрал-фэльдмаршала Фёдара Паскевіча. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Берасьцейская крэпасьць (неадназначнасьць).
Помнік гісторыі | |
Берасьцейская крэпасьць | |
Холмская брама Берасьцейскай крэпасьці | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Берасьце |
Каардынаты | 52°4′55.2″ пн. ш. 23°39′28.8″ у. д. |
Тып будынка | Фартэцыя |
Аўтар праекту | інжынэр-генэрал К. І. Опэрман |
Будаўнік | генэрал-маёр І. І. Дэн |
Заснавальнік | Мікалай I |
Першае згадваньне | 1831 |
Дата заснаваньня | 1 чэрвеня 1836 году |
Будаваньне | 1 чэрвеня 1836 году—26 красавіка 1842 году |
Прыбудоўкі | 1864 год |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь[1] |
Сайт | brest-fortress.by (рас.) |
Берасьцейская крэпасьць | |
Берасьцейская крэпасьць на Вікісховішчы |
Комплекс фартыфікацыяў Расейскай імпэрыі збудавалі на месцы зруйнаванай расейцамі гістарычнай забудовы сталіцы аднаго з ваяводзтваў Вялікага Княства Літоўскага — старажытнага замка, Мікольскай царквы, дзе праваслаўныя Літоўскай мітраполіі аднавілі еднасьць зь Сьвятым Пасадам, Фары Вітаўта, комплексаў базылянскага манастыра з царквой Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, кляштару бэрнардынак з касьцёлам Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, кляштару бэрнардынаў з касьцёлам Сьвятога Яна Хрысьціцеля, калегіюму езуітаў з касьцёлам Езуса і Сьвятога Казімера, кляштару брыгітак з касьцёлам Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі, кляштару аўгустынаў з касьцёлам Найсьвяцейшай Тройцы, кляштару трынітарыяў з касьцёлам Сьвятой Барбары і кляштару дамінканаў з касьцёлам Сьвятой Соф'і, мураванага комплексу Рынку з ратушай, Вялікай сынагогі і палаца князёў Чартарыйскіх, помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стагодзьдзяў[2].