Валахія
гістарычная вобласьць Румыніі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вала́хія (па-румынску: Ţara Românească, перш Цѣра Рȣмѫнѣскъ, Ţeara Rumînească і таксама Wallahia) — гістарычная вобласьць на поўдні Румыніі, паміж Карпатамі і Дунаем; падзяляецца ракой Олт на Мунтэнію (Вялікую Валахію) і Алтэнію (Малую Валахію)[1].
- Ня варта блытаць з княствам Валахія.
З XIV стагодзьдзя Валахія — фэўдальнае княства, з XVI стагодзьдзя — пад турэцкім панаваньнем. Па Адрыянапальскім мірным дагаворы 1829 году фактычна аўтаномная (пад пратэктаратам Расеі да 1856 г.). У 1859—1861 гг. аб’ядналася з Малдаўскім княствам у адзіную дзяржаву (з студзеня 1862 г. — Румынскае княства).