Віно
лёгкі алькагольны напой зь вінаграду / From Wikipedia, the free encyclopedia
Віно́ (па-лацінску: vinum) — алькагольны напой (крэпасьць 9—20% аб.), атрыманы поўным або частковым сьпіртовым закісаньнем вінаграднага або пладова-ягаднага соку (часам з даданьнем сьпірту і іншых рэчываў). Прыродны хімічны балянс вінаграда дазваляе яму закісаць без даданьня цукру, кісьляў, фэрмэнтаў і іншых пажыўных рэчываў[1]. Вінаграднае віно вырабляецца шляхам закісаньня драбнёнага вінаграду з выкарыстаньнем розных віды дрожджаў. Дрожджы спажываюць цукар у вінаградзе й пераўтвараюць іх у алькаголь. Розныя гатункі вінаграда й штамаў дрожджаў вырабляюць розныя гатункі вінаў. Віна зь іншых садавінаў, як то яблыкі й іншых, як правіла, называюцца імём садавіны, зь якой яны вырабляюцца, як то яблычнае віно. Камэрцыйнае выкарыстаньне слова «wine» (і ягоны эквівалент у іншых мовах) ахоўваецца законам ў многіх юрысдыкцыях[2].
Віно мае багатую гісторыю, якая мае тысячы гадоў. Самыя раньнія вядомыя вытворчасьці знаходзіліся каля 8000 гадоў таму на тэрыторыі сучаснай Грузіі. Упершыню віно зьявілася на Балканах каля 4500 да н. э. і было вельмі распаўсюджана ў Старажытнай Грэцыі, Тракіі й Рыме. Віно таксама гуляе важную ролю ў рэлігіі на працягу ўсёй сваёй гісторыі. Грэцкі бог Дыяніс і ягоны рымскі эквівалент Бахус ёсьць багамі віна й сьпіртных напояў, таксама віно выкарыстоўваецца ў такіх абрадах, як то хрысьціянскай Эўхарыстыі й габрэйскім Кідушы.