![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/46/Hal%25C5%25A1any._%25D0%2593%25D0%25B0%25D0%25BB%25D1%258C%25D1%2588%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%258B_%252810.07.2005%2529.jpg/640px-Hal%25C5%25A1any._%25D0%2593%25D0%25B0%25D0%25BB%25D1%258C%25D1%2588%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%258B_%252810.07.2005%2529.jpg&w=640&q=50)
Гальшаны
вёска ў Гальшанскім сельсавеце Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гальша́ны[1] — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Гальшанкі. Цэнтар сельсавету Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 981 чалавек. Знаходзяцца за 20 км ад Ашмянаў, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Багданаў; на шашы Ашмяны — Валожын.
Хуткія факты
Гальшаны лац. Halšany | |||||
![]() Панарама вёскі | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1280 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
Раён: | Ашмянскі | ||||
Сельсавет: | Гальшанскі | ||||
Насельніцтва: | 981 чал. (2010) | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1593 | ||||
Паштовы індэкс: | 231120 | ||||
Нумарны знак: | 4 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°15′20.758″ пн. ш. 26°0′51.394″ у. д. | ||||
Гальшаны на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Гальшаны ![]() ![]() Гальшаны | |||||
![]() |
Закрыць
Гальшаны — даўняе места гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся руіны замка Сапегаў, комплекс кляштару францішканаў з касьцёлам Сьвятога Яна Хрысьціцеля і прыдарожная капліца, помнікі архітэктуры XVI—XIX стагодзьдзяў.