Галяцэнскі каляндар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Галяцэнскі каляндар — распаўсюджаная назва Галяцэнскай эры або Чалавечай эры — сыстэма нумарацыі гадоў, падобная да астранамічнага запісу гадоў, але з дадаваньнем да яе 10 000. Першы год Галяцэнскай эры прыходзіцца на пачатак Чалавечай эры (пачатак чалавечай цывілізацыі) і разглядаецца як прыбліжанае значэньне пачатку Эпохі Галяцэну (і сканчэньня ледавіковага пэрыяду) для прасьцейшага геалягічнага, археалягічнага, дэндралягічнага і гістарычнага годазьлічэньня. Бягучы год паводле Грэгарыянскага календара можа быць ператвораны ў год паводле Галяцэнскага календара шляхам простага дадаваньня лічбы «1» у пачатак нумару году (напрыклад, 2024 год робіцца 12024 годам Галяцэнскай эры)). Панятак Чалавечай эры або Галяцэнскага календара быў упершыню прапанаваны Чезарэ Эміліяні ў 1993 годзе (11993 годзе паводле Галяцэнскага календара).[1][2][3]