Гарадзея
мястэчка ў Гарадзейскім сельсавеце Нясьвіскага раёну Менскай вобласьці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарадзе́я[2] (таксама Гаро́дзяя[2]) — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Гарадзейцы. Уваходзіць у склад Гарадзейскага пасялковага савету і зьяўляецца цэнтрам Гарадзейскага сельсавету Нясьвіскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 3752 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 14 км на паўночны захад ад Нясьвіжу. Чыгуначная станцыя на лініі Менск — Баранавічы, на аўтамабільнай дарозе Нясьвіж — Наваградак Р11.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Гарадзея (неадназначнасьць).
Хуткія факты
Гарадзея | |||||
трансьліт. Haradzieja | |||||
Касьцёл Сьвятога Язэпа | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1530 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Менская | ||||
Раён: | Нясьвіскі | ||||
Пасялковы савет: | Гарадзейскі | ||||
Вышыня: | 169 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 3752 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1770 | ||||
Паштовыя індэксы: | 222610, 222611 | ||||
СААТА: | 6242557000 | ||||
Нумарны знак: | 5 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°19′0″ пн. ш. 26°31′0″ у. д. | ||||
± Гарадзея Гарадзея | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Закрыць
Гарадзея — старажытная вёска на гістарычнай Меншчыне. Да нашага часу тут захавалася Спаская царква, помнік архітэктуры XIX ст., які пацярпеў ад маскоўскай перабудовы. Непадалёк ад сучаснага мястэчка, у Вялікім Двары захаваўся сядзібна-паркавы комплекс Брахоцкіх, помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст.