Гарадзішча (Баранавіцкі раён)
мястэчка ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарадзі́шча[2] — мястэчка ў Беларусі, у вярхоўі ракі Сэрвачы. Цэнтар сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1992 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 20 км на поўнач ад Баранавічаў, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы-Палескія (лінія Берасьце — Менск); на аўтамабільнай дарозе Баранавічы — Наваградак.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Гарадзішча.
Quick Facts
Гарадзішча лац. Haradzišča | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Першыя згадкі: | 1414 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Баранавіцкі |
Сельсавет: | Гарадзішчанскі |
Насельніцтва: | 1992 чал. (2018)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 163 |
Паштовы індэкс: | 225328 |
СААТА: | 1204812906 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°19′20″ пн. ш. 26°0′48″ у. д. |
± Гарадзішча Гарадзішча | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Close
Гарадзішча — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа і касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнікі архітэктуры барока, часткова зруйнаваныя расейскімі ўладамі ў выніку перабудоваў.