Гарадок (Беластоцкі павет)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарадо́к (польск. Gródek) — вёска ў Польшчы, на рацэ Супрасьлі. Цэнтар сельскай гміны Беластоцкага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2011 год — 2599 чалавек. Знаходзіцца за 33 км на ўсход ад Беластоку.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Гарадок (неадназначнасьць).
Хуткія факты
Гарадок | |
польск. Gródek | |
Вуліца вёскі | |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Беластоцкі |
Гміна: | Гарадок |
Плошча: | 22,64 км² |
Насельніцтва (2004) | |
колькасьць: | 6226 чал. |
шчыльнасьць: | 275 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Паштовы індэкс: | 16-040 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°5′43″ пн. ш. 23°40′8″ у. д. |
Гарадок | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Закрыць
Гарадок — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася царква Покрыва Багародзіцы, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XIX ст.