Падляскае ваяводзтва
ваяводзтва Польшчы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Падля́скае ваяво́дзтва (па-польску: Województwo podlaskie) — адно з 16 ваяводзтваў Польшчы. Ахоплівае частку тэрыторыі гістарычнай краіны Падляшша, Сувальшчыны, Мазоўша, Палесься, Чорнай Русі. Утворанае 1 студзеня 1999 на падставе ўставы ад 24 ліпеня 1998 году «аб увядзенні тэрытарыяльнага падзелу дзяржавы», з наступных ваяводзтваў папярэдняга адміністрацыйнага падзелу: Беластоцкага (цалкам), часткова Ломжынскага ды Сувальскага.
- Гэта артыкул пра ваяводзтва Рэспублікі Польшча. Калі вам патрэбны артыкул пра ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага, глядзіце артыкул Падляскае ваяводзтва (1513—1795).
Хуткія факты Сядзіба ваяводы Сядзіба сэйміка, Адміністрацыя ваяводзтва ...
Падляскае ваяводзтва | |||||
| |||||
Сядзіба ваяводы Сядзіба сэйміка | Беласток | ||||
---|---|---|---|---|---|
Адміністрацыя ваяводзтва | Беласток, вул. Міцкевіча, 3 | ||||
Ваявода | Богдан Юзэф Пашкоўскі (па-польску: Bohdan Józef Paszkowski) | ||||
Адміністрацыя маршалка | Беласток, вул. Міцкевіча, 3 | ||||
Маршалак | Артур Косіцкі (па-польску: Artur Kosicki) | ||||
Плошча | 20 180 км² | ||||
Насельніцтва | 1 192 660[1] чалавек (на 2008 год) | ||||
Шчыльнасьць насельніцтва | 60 чалавек/км² | ||||
Урбанізацыя | 59,5% | ||||
Нумарныя знакі | B |
Закрыць