Дзісна
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзісна́ — места ў Беларусі, на рацэ Дзісьне пры ўтоку яе ў Дзьвіну. Уваходзіць у склад Мёрскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1462 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 45 км на ўсход ад Мёраў, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Боркавічы (лінія Полацак — Дзьвінск). Аўтамабільныя дарогі зьвязваюць места з Полацкам, Глыбокім, Мёрамі.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Дзісна (неадназначнасьць).
Хуткія факты
Дзісна лац. Dzisna | |||||
У цэнтры места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1374 | ||||
Магдэбурскае права: | 20 студзеня 1569 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Віцебская | ||||
Раён: | Мёрскі | ||||
Насельніцтва: | 1462 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2152 | ||||
Паштовы індэкс: | 211950 | ||||
СААТА: | 2233510000 | ||||
Нумарны знак: | 2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°33′46″ пн. ш. 28°13′33″ у. д. | ||||
± Дзісна Дзісна | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Закрыць
Дзісна — магдэбурскае места гістарычнай Полаччыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі віленскага барока касьцёл францішканаў, помнік архітэктуры XVIII ст., часткова зруйнаваны савецкімі ўладамі. Таксама практычна цалкам зьбераглася гістарычная забудова места, якая з савецкіх часоў знаходзіцца ў занядбаным стане.